За выступ перад мінчукамі музыка атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту
За выступ перад мінчукамі музыка Андрэй Лугін з гурта Laudans атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Увечары ў аўторак музыку затрымалі пасля ўдзелу ў дваровым канцэрце на Ангарскай.
Справу Лугіна 21 кастрычніка разглядаў суд Заводскага раёна сталіцы, суддзя — Настасся Осіпчык, паведамляюць праваабаронцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.