За здымак бою мышэй у метро фатограф атрымаў народную ўзнагароду
Бой мышэй у лонданскім метро атрымаў галоўны прыз публікі, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Спрабуючы зрабіць добры здымак, фатограф Сэм Роўлі правёў пад зямлёй пяць начэй. І яму пашанцавала: ён стаў сведкам бойкі дзвюх мышэй за кавалак ежы і зафіксаваў гэта.
Сэм Роўлі атрымаў прыз "Фотограф года жывой прыроды — LUMIX People's Choice" па выніках усеагульнага галасавання. Усім жадаючым прапанавалі прагаласаваць за найлепшыя здымкі, якія не атрымалі асноўныя прызы ў кастрычніку 2019-га. Бойка мышэй ўпэўнена заняла першае месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.