За жорсткае забойства 19-гадовай дзяўчыны мужчыну асудзілі на 25 гадоў

Як інфармуе БелаПАН, пад судом апынуўся 29-гадовы непрацуючы, раней не судзімы жыхар Баранавічаў забіў з асаблівай жорсткасцю дзяўчыну. Злачынства адбылося 25 верасня 2013 года ў Баранавічах, у кватэры, якую здымала 19-гадовая ахвяра. З гэтай дзяўчынай мужчына быў знаёмы прыкладна два месяцы. Пэўны час ён жыў у яе кватэры, і паміж імі былі блізкія адносіны.



24 верасня мужчына прыйшоў да дзяўчыны ў госці са сваім сябрам. Яны выпівалі, а потым мужчына застаўся начаваць. Увечары 25 верасня паміж ім і дзяўчынай узнікла сварка з-за празмернага ўжывання мужчынам спіртнога. Ён зрабіў сваёй ахвяры не менш за 84 удары нажом і металічнымай відэльцам, а таксама рукамі і нагамі ў раён галавы, шыі, тулава і канечнасцяў. Агулам дзяўчына атрымала 124 цялесныя пашкоджанні. Ад траўматычнага гемарагічнага шоку яна памерла на месцы.

Злачынец уцёк, хаваўся ў лесе, абкрадаючы дачныя домік. Праз паўмесяца яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.



Суд прызнаў яго вінаватым у наўмысным забойстве з асаблівай жорсткасцю, а таксама здзяйсненні крадзяжу паўторна. Яму прысудзілі 25 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.



З мужчыны спагналі кампенсацыю маральнай шкоды на карысць бацькоў забітай — па 50 млн рублёў кожнаму, а таксама 9,5 млн. рублёў выдаткаў на яе пахаванне.



Прысуд яшчэ не набыў законную моц.



Фота — rnns.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі