Забіты прэзідэнт Гаіці

Забіты прэзідэнт Гаіці

Забіты прэзідэнт Гаіці Жавянэль Маіз. Яму было 53 гады. Маіз кіраваў краінай з пачатку 2017-га. Як паведамляе gazettehaiti.com, уначы 7 ліпеня невядомыя здзейснілі напад на яго рэзідэнцыю. Агнястрэльнае раненне атрымала жонка прэзідэнта.

Смерць Жавянэля Маіза пацвердзіў прэм'ер-міністр Гаіці Жазэф Жут. Ён назваў злачынства "бесчалавечным і варварскім".

Адказнасць за забойства прэзідэнта Гаіці пакуль ніхто не ўзяў. Паведамляецца, што тэрарысты размаўлялі на іспанскай мове. Гэта можа сведчыць, што гэта былі найміты з замежжа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі