Заблакаваны адзін з ветэранаў байнэта — сайт AFN.by

Заглушка на месцы сайта AFN.by
Заглушка на месцы сайта AFN.by

Навінавы сайт AFN.by ("Агенцтва фінансавых навінаў") быў заблакаваны ў суботу, 8 жніўня, каля 16:00. У некаторых карыстальникаў сайт проста перастаў загружацца. Іншыя паведамлялі, што бачаць на яго месцы плашку пра тое, што доступ да сайта абмежаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі Беларусі.

"Afn.by прыкладна 2 гадзіны таму [каля 16:00. — Еўрарадыё] быў заблакаваны па рашэнні Мінінфарма Беларусі. Ніякіх апавяшчэнняў па электроннай пошце не паступала, роўна як і не было ніякіх званкоў па нумарах тэлефонаў, указаных пры рэгістрацыі (перарэгістрацыі) дамена", — паведамляе рэдактар ​​выдання Алег Мусловец.

У яго няма здагадак аб прычынах блакавання. А на сайце Міністэрства інфармацыі няма ніводнай згадкі пра гэта.

AFN.by — адзін з самых старых сайтаў байнэта, якія працуюць да гэтага часу. Першыя публікацыі на ім датуюцца 1995 годам. Першапачаткова партал канцэнтраваўся на фінансавых навінах, аднак з цягам часу стаў грамадска-палітычным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі