Забойцу мінчанкі Таццяны Слонімскай асудзілі на пажыццёвае зняволенне
Такое рашэнне вынес 16 ліпеня Мінскі абласны суд.
Як інфармуе БЕЛТА, Яўген Кулік быў прызнаны вінаватым адразу па некалькіх артыкулах — "замах на забойства", "крадзеж", "забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю" ды іншых. Суд пастанавіў канфіскаваць усю маёмасць Куліка. Яго пасобнік Мікалай Лотыш атрымаў 7 гадоў зняволення з прымусовым лячэннем ад алкагалізму.
Нагадаем, у ліпені мінулага года ў лесе ў Мінскім раёне была забітая мінчанка Таццяна Слонімская. Яна збірала ягады якраз у тым месцы, дзе два зламыснікі — Кулік і Лотыш — хавалі нарабаванае ды прывезлі чарговую партыю. Калі жанчына падышла да свайго аўтамабіля "Мазда", Кулік нанёс ёй 14 удараў нажом. Слонімская памерла на месцы, яе цела закапалі ў лесе. Аўтамабіль забітай зламыснікі прадалі ў Маскве.
Фота — Fotolia, tut.by