Забойцы "пухавіцкага падпальшчыка" асуджаныя на 5 і 3 гады пазбаўлення волі
Гомельскі абласны суд у аўторак вынес прысуд чатыром жыхарам вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна па справе аб забойстве імі аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча, якога яны падазравалі ў здзяйсненні падпалаў у вёсцы.
Сяргей Аліферовіч асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ігар Макарэвіч — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аляксандр Пятручэня і Таццяна Юхнец асуджаныя на два гады абмежавання волі.
Суд прызнаў іх вінаватымі ў забойстве. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, альбо пажыццёвае зняволенне, альбо смяротнае пакаранне. Аднак суд скарыстаўся артыкулам 70-м Крымінальнага кодэксу і прызначыў больш мягкае пакаранне.
БелаПАН нагадвае, што ў студзені 2009 года Аляксандр Лукашэнка публічна заступіўся за абвінавачваных. Яны былі вызваленыя са следчага ізалятара і знаходзіліся да суда пад хатнім арыштам.