Забудоўшчык выйграў суд ва ўладаў. Ці пабудуюць дом у двары "Брамы Мінска"?

Забудоўшчык выйграў суд ва ўладаў. Ці пабудуюць дом у двары "Брамы Мінска"?

Вярхоўны суд пакінуў без змены касацыйную скаргу Мінгарвыканкама на рашэнне Эканамічнага суда Мінска і прызнаў незаконнай бяздзейнасць гарадскіх уладаў. Суд абавязаў Мінгарвыканкам ліквідаваць у поўным абʼёме дапушчанае парушэнне правоў і законных інтарэсаў забудоўшчыка, кампаніі “10 УНР-інвест”.

У канцы 2014 года кампанія ААТ “10УНР” купіла на аўкцыёне за 270 тысяч долараў участак зямлі за “Брамай Мінска”. У двары паміж вуліцамі Свярдлова, Ульянаўская, Бабруйская, Кірава мусіў з’явіцца элітны сяміпавярховы жылы дом.

Супраць планаў забудоўшчыка выступілі гарадскія актывісты і мясцовыя жыхары. У выніку пратэстаў і скаргаў Мінгарвыканкам адмовіўся ад планаў забудовы “Брамы Мінска”. І ўжо ў верасні 2015 года быў адкарэктаваны генеральны план, дзе з зоны ўшчыльнення выключылі гэты ўчастак.

Мінгарвыканкам па выніках аўкцыёну быў абавязаны перадаць ААТ “10УНР” участак пад забудову. Кампанія ў гэты час распрацоўвала праекты па ўмовах аўкцыёну. Аднак у выніку Мінгарвыканкам вырашыў не перадаваць ўчастак, паведаміўшы пра гэта пераможцу аўкцыёну толькі праз сем месяцаў.

Забудоўшчык выйграў суд ва ўладаў. Ці пабудуюць дом у двары "Брамы Мінска"?

Кампанія ААТ “10УНР” вырашыла, што яе правы парушаныя гарадскімі ўладамі, якія не далі дазволу на працяг будаўніцтва, і падала на Мінгарвыканкам у суд. Разбор доўжыўся некалькі гадоў, справа дайшла да Вярхоўнага Суда. Напрыканцы 2018-га года той прыняў рашэнне на карысць забудоўшчыка.

Апеляцыйная і касацыйная скаргі Мінгарвыканкама нічога не далі, першапачатковае рашэнне засталося ў сіле.

Акрамя таго, суду не прыведзена доказаў таго, што пратэстныя дзеянні грамадзян зʼяўляюцца падставай для непрыняцця адпаведнага рашэння Мінгарвыканкамам.

Забудоўшчык выйграў суд ва ўладаў. Ці пабудуюць дом у двары "Брамы Мінска"?

Забудоўшчык адмаўляецца ад кампенсацыі — “Так псуецца рэпутацыя і адносіны з ўладамі і грамадскасцю"

Каардынатар кампаніі "Генплан для мінчан" Дзяніс Кобрусеў распавёў Еўрарадыё, што забудоўшчык дзейнічае вельмі дзіўна, ён не дае каментарыяў наконт будаўніцтва і свядома ідзе на пагаршэнне адносін з гарадскімі ўладамі:

"Сітуацыя даволі туманная. Не ведаю, як Мінгарвыканкам будзе з гэтага выкручвацца. Хутчэй за ўсё, будзе нейкая грашовая кампенсацыя забудоўшчыку з боку Мінгарвыканкама. Магчыма, будзе дадзены іншы ўчастак. Забудоўшчык не спяшаецца даваць нейкія каментарыі. Яшчэ ў 2015-2016 гады Мінгарвыканкам прапаноўваў грашовую кампенсацыю, але яны адмаўляліся. На мой погляд, гэта не лагічна, таму што так псуецца рэпутацыя і адносіны з гарадскімі ўладамі і грамадскасцю".

Што тычыцца магчымага будаўніцтва дома ў тым раёне, то Дзяніс сумняецца, што там будзе нешта распачатае:

“Мне здаецца, што казаць пра будаўніцтва ў тым двары — гэта заўчасна. Так, суд абавязаў улічыць усе правы забудоўшчыка. Але з таго часу, калі быў набыты гэты ўчастак, змяніўся генеральны план Мінска. І ўжо ў 2015-м годзе з генплана прыбралі гэты раён з зоны ўшчыльнення. А ў 2018-м годзе быў прыняты праект зоны аховы, паколькі дамы ў тым раёне зʼяўляюцца помнікамі культуры. І ў гэтай зоне не дазволена будаўніцтва, якое б ішло ў разрэз з тымі планамі забудовы, калі гэты ансамбль ствараўся. Акрамя гэтага, мясцовыя жыхары рашуча настроеныя і збіраюцца падаваць скаргу ў пракуратуру, каб абскардзіць рашэнне Вярхоўнага суда, паколькі яны не былі прыцягнутыя як трэці бок”.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 8.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі