Зацверджаны парадак накіравання дзяцей на навучанне і лячэнне за мяжу

У Беларусі зацверджаны парадак накіравання дзяцей на навучанне і лячэнне за мяжу. Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў. Яна ахоплівае ўсе катэгорыі дзяцей, у тым ліку тых, што маюць бацькоў, і тых, хто апраўляецца на навучанне і лячэнне. Пастанова ўстанаўлівае кантроль за ўмовамі жыцця і працэсам атрымання адукацыі ва ўстановах адукацыі замежных дзяржаваў дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў. Беларускія дзеці, якія не дасягнулі 14 гадоў, будуць накіроўвацца на адукацыю за мяжу пры ўмове сумеснага знаходжання з законнымі прадстаўнікамі.

Дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, могуць быць накіраваны на навучанне за мяжу толькі ў тыя ўстановы адукацыі замежнай дзяржавы, якія маюць умовы для іх пражывання.

Пісьмовы дазвол Міністэрства адукацыі неабходна, калі дзяцей накіроўваюць на навучанне на тэрмін больш за 30 каляндарных дзён. Калі да 30 дзён – накіраванне трэба браць у раённым ці абласным камітэце па адукацыі. Пісьмовы дазвол альбо адмову выдаюць на працягу месяца.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі