Зафіксаваны рэкорд наведвальнасці футбольнага сезона ў Беларусі

Зафіксаваны рэкорд наведвальнасці футбольнага сезона ў Беларусі

Зафіксаваны рэкорд наведвальнасці футбольнага сезона ў Беларусі. Паўфінальны кубкавы матч “Дынама-Брэст” — “Дняпро” наведалі 7000 чалавек. Ён праходзіў на стадыёне абласнога спартыўнага комплексу “Брэсцкі”. Дынамаўцы парадавалі сваіх заўзятараў і перамаглі з лікам 2:0. Цікава, што папярэдні рэкорд наведвальнасці быў устаноўлены ў паядынку 3-га тура чэмпіянату Беларусі БАТЭ — “Дынама-Брэст”. На “Барысаў-Арэне” было 6489 чалавек.

У іншым паўфінальным паядынку з такім жа лікам БАТЭ абыграў гродзенскі “Нёман”. Матчы ў адказ пройдуць 2 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі