Загінуў каскадзёр-Джеймс Бонд, які скакаў з парашутам у алімпійскім Лондане

Ён здзейсніў скачок з верталёта з вышыні больш за 3 кіламетры.



РІА "Новости" нагадвае, што Марк Статан вядомы тым, што здзейсніў скачок з парашутам у касцюме Джэймса Бонда на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Лондане ў мінулым годзе. Ён быў дублёрам вядомага акцёра Дэніэла Крэйга, вядомага па выкананні ў фільмах ролі суперагента Джэймса Бонда.
 

Тады каскадзёр эфектна спусціўся з неба ў жывым эфіры, які глядзела ўся планета. Разам з ім з парашутам скокнуў іншы прафесійны каскадзёр Гары Конэры, які быў "дублёрам" каралевы Лізаветы II.
 

Фота — РІА "Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі