Загінуў саліст гурта Napoli Ілля Краўчук
Падчас канфлікту ў дзяржынскай кавярні спявак няўдала ўпаў і ўдарыўся галавой, атрымаўшы траўму, несумяшчальную з жыццём.
На 25-м годзе жыцця памёр саліст гурта Napoli Ілля Краўчук. У ноч з 22 на 23 сакавіка з музыкам здарыўся няшчасны выпадак падчас адпачынку ў адной з кавярняў Дзяржынска, кажа дырэктар калектыву Аляксандр Слуцкі:
"Гэта быў няшчасны выпадак: яго піхнулі, ён упаў, ударыўся галавой і патыліцай і атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём".
Па словах Аляксандра, чалавека, які піхнуў Іллю, затрымалі на месцы.
Гурт Napoli — адзін з фіналістаў адбору на "Еўрабачанне-2014". СМІ назвалі каманду "успышкай беларускай эстрады”. У дадзены момант гурт рыхтуе паўнавартасны альбом.