Захад ці Усход: ці гатовы Мінск да змены арыенціраў?
Гарачыя спрэчкі з кіраўніцтвам Расіі наконт цэн на энерганосьбіты прывялі да відавочнага пахаладання між афіцыйнымі Мінскам і Масквой. Так супала, што менавіта ў гэты час у Беларусі змяніліся міністр абароны і дзяржсакратар Савета бяспекі. А кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Майк Пампеа едзе ў Мінск з афіцыйным візітам.
Што стаіць за рашэннем кіраўніка Беларусі прызначыць на пасаду дзяржсакратара Саўбеза міністра абароны Раўкова? Чаго чакаць ад "гістарычнага візіту" ў Беларусь кіраўніка Дзярждэпа ЗША? Ці варта чакаць хуткага пацяплення адносін з Расіяй?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.