Заходняя прэса зноў піша пра знікненне Людмілы Пуцінай
Жонка расійскага прэзідэнта ўжо год не з'яўлялася на публіцы.
Брытанскае выданне The Times прапануе розныя версіі ды прыгадвае, што сёлета кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў напісаў у Twitter, што павіншаваў з 55-годдзем "першую жонку" Уладзіміра Пуціна.
Як вядома, на ліпень прыпадаюць 30-я ўгодкі шлюбу Пуціных. Брытанскае выданне прапануе дачакацца гэтай даты, каб спраўдзіць, ці з'явяцца яны разам на публіцы.
Фота — АР, ria.ru