Заканчваецца двухмесячны тэрмін папярэдняга расследавання па справе Плошчы

19 лютага заканчваецца двухмесячны тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках". Следства мусіць альбо падоўжыць гэты тэрмін, або перадаваць справу ў пракуратуру і суд.

Нагадаем, паводле беларускага заканадаўства папярэдняе следства мае свае працэсуальныя тэрміны і не можа цягнуцца бясконца. Асноўны тэрмін папярэдняга следства ўключае ў сябе 2 месяцы. Дадзеныя тэрміны могуць быць працягнутыя:

     1. Да трох месяцаў. Гэты тэрмін мае права працягнуць толькі пракурор раёна, горада ці іх намеснікі.

     2. Да шасці месяцаў. Гэты тэрмін мае права працягнуць пракурор вобласці, г. Мінска ці іх намеснікі.

     3. Далейшае працягненне тэрміна папярэдняга следства прадугледжана толькі ў выключных выпадках з дазволу Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ці яго намесніка.
    
     Папярэдняе следства заканчваецца вынясеннем пастановы аб перадачы крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд (таксама магчыма спыненне крымінальнай справы і інш.), паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
    

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі