Заключэнне мірных перамоў паміж Ізраілем і ХАМАС адкладаецца

Прадстаўнік ЦАХАЛ контрадмірал Даніэль Хагары праводзіць прэс-канферэнцыю 19 студзеня 2025 года / The Times of Israel
Сёння, 19 студзеня 2025 года, прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ), контрадмірал Даніэль Хагары, на прэс-канферэнцыі заявіў, што вайскоўцы працягваюць наносіць удары па сектары Газа ў сувязі з парушэннем ХАМАС умоў пагаднення аб спыненні агню. Пра гэта паведамляе выданне The Times of Israel.
"Па стане на раніцу ХАМАС не выконвае свае абавязацельствы і, насуперак дамоўленасці, не прадаставіў Ізраілю спіс закладнікаў, якія павінны былі быць вызваленыя сёння", — паведаміў Хагары.
Контрадмірал таксама падкрэсліў, што па ўказанні прэм’ер-міністра спыненне агню не ўвойдзе ў сілу, пакуль ХАМАС не выканае свае абавязкі. "ЦАХАЛ працягвае наносіць удары па сектары Газа, пакуль умовы пагаднення не будуць выкананы", — дадаў ён.
Згодна з дамоўленасцямі паміж ХАМАС і Ізраілем, рэжым спынення агню павінен быў пачацца 19 студзеня а 8:30 па мясцовым часе (9:30 па мінскім).
На першым этапе ХАМАС абавязаўся вызваліць 33 закладнікі, аднак на дадзены момант перадаў ізраільскім уладам толькі спіс з 30 імёнаў. У абмен Ізраіль павінен вызваліць 1890 палестынскіх зняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.