Законныя цэлі: ці будзе прэвентыўны ўдар па Беларусі — эфір з Самусем
Махаіл Самусь / фота з архіва
Украінскія вайскоўцы паведамляюць пра факты, якія могуць сведчыць пра падрыхтоўку беларускага войска да ўдзелу ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. І не выключаюць неабходнасці нанясення прэвентыўнага ўдару па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі Беларусі. У Беларусі ж у гэты час прапаганда рыхтуе грамадства да “вымушанага, але амаль непазбежнага ўцягвання нашай краіны ў вайну”, а старшыня КДБ анансуе захоп беларускага горада замежнымі тэрарыстамі…
Пра што сведчаць працэсы, якія адбываюцца ў беларускім войску і ці з’яўляюцца яны доказам падрыхтоўкі да ўцягвання ў вайну беларусаў на баку расійскіх акупантаў? Што можа стаць нагодай для нанясення прэвентыўнага ўдару па тэрыторыі Беларусі? Што надае смеласці Лукашэнку ў яго пагрозах Захаду і ці ўратуе яго размяшчэнне ў Беларусі расійскіх войскаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.