Залева: ДАІ закрыла вуліцы ў цэнтры Мінску, МНС працуе ва ўзмоцненым рэжыме
Сталічная ДАІ перакрыла шматлікія вуліцы ў Мінску, дзе магчыма падтапленне. У прыватнасці, як адзначае "Інтэрфакс", гэта тычыцца вуліцы Нямігі. Захоўваюцца заторы транспарту ў раёне плошчы Бангалор і на праспекце Пераможцаў. Таксама ёсць затапленні праезнай часткі ў раёне плошчы Перамогі, на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і 2-га завулка Р.Люксембург, на скрыжаванні вуліц Купалы і Інтэрнацыянальнай, вуліц Чыгуначнай і Ўманскай, на праспекце Пераможцаў у раёне Палаца спорту, на скрыжаванні вуліц Леніна і Ўльянаўскай, па вуліцы Інтэрнацыянальнай.
На Станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінску кажуць, што залева ўскладніла праезд машын хуткай дапамогі: шмат якія вуліцы перакрытыя, затопленыя вадой. Паведамленняў, што хтосьці патануў на вуліцах Мінску, пакуль не было.
Супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. На працу выйшлі ўсе ратавальнікі. Задзейнічаная ўся наяўная ў распараджэнні сталічных выратавальнікаў тэхніка.
Супрацоўнікі камунальных службаў Мінска таксама выехалі на ўчасткі найбольшага затаплення дажджавымі водамі. Яны прагназуюць, што пасля заканчэння працоўнага дня, калі людзі вернуцца дадому пойдуць шматлікія звароты ад грамадзян у сувязі з падтапленнем. Супрацоўнікі ЖРЭА будуць знаходзіцца на працоўным месцы да 8 гадзін вечара.