Замарозка: ці спрацуе яна ў выпадку з цэнамі — стрым з Раманчуком
Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё
Замарозіць цэны загадаў чыноўнікам Лукашэнка. Ці лепш так: чалавек, які лічыць сябе адказным за ўсё ў Беларусі, загадаў цэнам не расці. Абвінаваціўшы чарговы раз невядомых пасярэднікаў у тым, што яны “нажываюцца” на беспадстаўных падвышэннях коштаў на ўсё. Пра тое, што большасць такіх фірмаў-пасярэднікаў ствараюцца блізкімі да рэжыму людзьмі (ці ім самім), і пра санкцыі, якія сталі вынікам дзейнасці рэжыму, Лукашэнка сарамліва не кажа.
Ці паслухаюцца цэны Лукашэнку і да чаго можа прывесці такая спроба камандаваць? Як адрэагуе эканоміка на такія эканамічныя рашэнні? Ці будуць чыноўнікі выконваць загад і ці магчыма яго выканаць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.