Палац спорта ці плошча Свабоды: арганізатары БНР-101 падалі новую заяўку

Палац спорта ці плошча Свабоды: арганізатары БНР-101 падалі новую заяўку

Арганізатары святкавання Дня Волі падалі новую заяўку ў Мінгарвыканкам. Пра гэта Эдуард Пальчыс распавёў у інтэрвю Еўрарадыё.

Арганізатары падавалі заяўку на стадыён "Дынама", дзе меліся правесці 24 сакавіка канцэрт, прымеркаваны да Дня Волі. Аднак 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што такая заяўка — асабістая абраза для яго. Ён прапанаваў перанесці святкаванне на плошчу Бангалор.

Арганізатары падалі заяўку з прапановай правесці святкаванне на іншых пляцоўках.

Эдуард Пальчыс: “У нас два варыянты. Першы варыянт — шэсце да пляцоўкі ля Палаца спорта і сам Палац спорта як месца, дзе будзе адбывацца святкаванне. Другі варыянт — шэсце на плошчу Свабоды, дзе будзе праведзенае мерапрыемства. Гэта дзве пляцоўкі, на якіх штогод праводзіцца вельмі шмат масавых мерапрыемстваў, самых розных — ад сельскагаспадарчых выставаў да байк-шоў з удзелам прэзідэнта і яго сыноў. Гэта не новенькі стадыён “Дынама”, дзе каго-небудзь можна абразіць. Таму мы не бачым прычын для адмоваў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі