Замест Фядыніча незалежны прафсаюз РЭП узначаліла Зінаіда Міхнюк

Замест Фядыніча незалежны прафсаюз РЭП узначаліла Зінаіда Міхнюк

Незалежны прафсаюз РЭП узначаліла Зінаіда Міхнюк. Яна змяніла на гэтай пасадзе Генадзя Фядыніча. Такое рашэнне было прынятае на пашыраным пасяджэнні арганізацыі, паведамляе tut.by.

Генадзь Фядыніч і яго намеснік Ігар Комлік 24 жніўня былі асуджаныя на 4 гады "хатняй хіміі" за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Таксама іх пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на 5 гадоў.

Зінаіда Міхнюк дагэтуль была кіраўніцай рэгіянальнай прафсаюзнай ячэйкі РЭП у Брэсцкай вобласці і намесніцай старшыні.

Паведамляецца, што жанчына будзе выконваць абавязкі старшыні прафсаюза да наступнага з'езду арганізацыі ў красавіку 2020 года. 

Фядыніч у РЭП цяпер з'яўляецца дарадцам-кансультантам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі