Замест "Прессбола" — Re:sport
Галоўная старонка сайта Re:sport / скрыншот
Рэдакцыя спартовага выдання "Прессбол" запусціла новы сайт — resport.by.
"Будзем лічыць, што ў нашым доме рамонт, а пакуль прыйдзецца пажыць на старане. Наш новы адрас — resport.by. Праект новы, але сутнасць ранейшая. Навіны, аналітыка і статыстыка ад каманды Pressball", — гаворыцца ў анонсе.
Як распавядала Еўрарадыё, сайт pressball.by быў заблакаваны беларускімі ўладамі два месяцы таму. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, нагодай для блакавання стаў архіўны фатаздымак футбаліста з "чорнага спісу" Міністэрства спорту — Іллі Савіча. Таксама ў чыноўнікаў нібыта ўзніклі пытанні да навін пра лёгкаатлетку-палітуцякачку Крысціну Ціманоўскую.
Амаль два месяцы журналісты "Прессбола" толькі вялі сацсеткі. "Але прыйшла пара вярнуцца да звыклага фармату", — вырашыла рэдакцыя.
Па сваім дызайне новы сайт вельмі падобны да заблакаванага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.