Заробак “Пясняра” ўдвая большы за “Сябра”
“Сябры” зарабляюць грошы самі, а “Песнярам” заробак налічвае дзяржава. Еўрарадыё са здзіўленнем даведалася, што ў склад дзяржаўнага ансамбля “Песняры” ўваходзіць амаль 30 (!) чалавек. Апроч музыкаў, гукарэжысёраў і касцюмераў, у склад ансамбля ўваходзяць некалькі бухгалтараў, супрацоўнікі аддзела кадраў, адміністратары і іншыя "калямастацкія" людзі. Як высветлілася, утрымліваць усіх удаецца дзякуючы фінансавай падтрымцы дзяржавы. Пра гэта Еўрарадыё расказаў мастацкі кіраўнік “Песняроў” Вячаслаў Шарапаў.
Вячаслаў Шарапаў: “Улічваючы тое, што ў нас вялікая колькасць людзей, дзяржава нас датуе пэўным чынам. Але амаль палову мы павінны зарабіць самі. Дзяржаўная датацыя ёсць, але яна ўсяго толькі на адсоткаў 40-50 пакрыла тое, што нам неабходна, каб усю гэтую справу ўтрымліваць”.
Праўда, пад “усёй гэтай справай” маюцца на ўвазе толькі 30 чалавек са штату ансамбля. Музычнае абсталяванне, інструменты, касцюмы і нават памяшканне “Песнярам” дзяржава дала бясплатна. І яны бясплатна ўсім гэтым карыстаюцца.
Як і ў любой іншай дзяржаўнай установе, супрацоўнікі ансамблю “Песняры” атрымліваюць пэўны аклад. Прычым усе — нават музыканты. Але для музыкаў кожны канцэрт — гэта яшчэ і прэмія.
Вячаслаў Шарапаў: “У музыкантаў таксама існуе аклад. Але ўсё астатняе рэгулюецца прэміямі. Добра спрацавалі — значыцца, прэмія большая. Бывае, што калі добрую прэмію выплачваем, да прыкладу, у нас прайшоў добры тур па Расіі, выплачваем вялікія прэміі — і тады атрымліваецца каля тысячы долараў у музыкантаў”.
У астатні час заробкі "песняроў" вагаюцца ад 600 да 700 долараў.
Дарэчы, паводле плану, “Песняры” павінны адыграць каля 90 канцэртаў за год: кожны чацверты дзень — канцэрт.
Ансамбль “Сябры” абавязковага плана па колькасці канцэртаў не мае. Чым больш — тым лепш. Згодна са словамі Анатоля Ярмоленкі, калектыў знаходзіцца на гасразліку. Заробкі 17 чалавек залежаць ад колькасці канцэртаў. Ніякай датацыі ад дзяржавы. Наадварот — самі плацяць падаткі з заробленага.
Анатоль Ярмоленка: “Толькі ганарар за наш выступ дае магчымасць выплаціць заробак, аплаціць арэнду памяшкання, набыць ці пашыць касцюмы, дзяржаўныя падаткі выплаціць і пэўны працэнт аддаем Белканцэрту за тое, што там бухгалтэрыя”.
Выступ “Сяброў” каштуе 10 мільёнаў рублёў. Музыканты атрымліваюць калі 1 мільёна ў месяц заробку. Таму Анатоль Ярмоленка не забараняе сваім музыкам зарабляць грошы, іграючы ў іншых калектывах.
Анатоль Ярмоленка: “Я лічу, што артыст нашага жанру павінен сам зарабляць грошы. І толькі можа нейкія спецыяльныя праграмы дзяржавы павінны дапамагаць рабіць. Да Дня Перамогі, да прыкладу, ці да Дня Незалежнасці. А так — навошта патрэбныя нашыя песні, калі на іх ніхто не ходзіць, правільна?”
Джаз-гурт “Apple Tea” таксама гасразліковы калектыў. Але іх музыка лічыцца нефарматнай, паскардзіўся Еўрарадыё лідэр калектыва Ігар Сацэвіч. Зарабіць нават на пецярых удзельнікаў не заўсёды ўдаецца.
Ігар Сацэвіч: “Мы зараз ва Ўкраіне. І не джазам зараз зарабляем грошы, а карпаратывамі. Хоць і джазам, бывае, удаецца зарабіць”.
Вымушаныя шукаць заробкі “на старане” музыканты “Крамбамбулі”. Інакш, кажа лідэр гурта Лявон Вольскі, пражыць немагчыма.
Лявон Вольскі: “Зараз вельмі мала канцэртаў. Каб музыканты атрымлівалі грошы, граючы ў адным праекце — пражыць немагчыма. У нас адзін інструменталіст заняты ў аркестры, другі — у іншым аркестры. Трэці займаецца ацяпляльным абсталяваннем у вольны ад ігры на бас-гітары час. Крызіс — вельмі цяжка”.
Паводле яго словаў, шоў-бізнес заканчваецца тады, калі дзяржава пачынае фінансаваць эстрадных выканаўцаў.
Лявон Вольскі: “Песняры”… А чым, цікава, яны яшчэ 50% зарабляюць? Таксама разлікі праз прафкамы — паехаць недзе на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Там праз прафкам распаўсюдзілі квіткі, атрымалі ганарар. Гэта ж не сапраўдны шоў-бізнес. Я б паглядзеў, каб людзі толькі з музыкі зараблялі — што б гэта было. Як бы яны выпускалі альбомы і песні пісалі!”.