Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА-1

Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА-1

Заснавальніка крамы Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, піша тэлеграм-канал BY_culture.

Пра затрыманне ў Мінску Белавуса стала вядома 15 лістапада. У той дзень яго выклікалі ў міліцыю, а адтуль завезлі на Акрэсціна.

23 снежня ў яго мусіў скончыцца чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту, але на волю прадпрымальнік не выйшаў. Як паведамлялі яго паплечнікі, Белавуса адвезлі ў Следчы камітэт, а дома ў яго правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку. 

Белавус праходзіць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі