Затрымалі былога дырэктара кандытарскай фабрыкі “Віцьба”

Затрымалі былога дырэктара кандытарскай фабрыкі “Віцьба”

Затрымалі былога дырэктара кандытарскай фабрыкі “Віцьба”. Раніцай суд у Віцебску прызнаў законным звальненне Аляксандра Гідрановіча. Пазней стала вядома пра яго затрыманне па падазрэнні ў "злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым службовай асобай з карысці, якое пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры", інфармуе сайт sb.by.

Гідрановіча звольнілі ў пачатку снежня 2017 года. Крымінальная справа была распачатая 10 студзеня сёлета. У ёй пяць эпізодаў, якія адносяцца да 2015-2017 гадоў. Кіраўнік выкарыстоўваў транспарт прадпрыемства ў асабістых мэтах, у працоўны час ездзіў у Сенненскі раён, дзе будаваўся дом сына (таксама работнікі штодня па 2 гадзіны рамантавалі яго дом), незаконна атрымаў 42 квіткі на “Славянскі базар”, не плаціў за захоўванне на тэрыторыі “Віцьбы” ўласнага аўто на працягу 21 дня. Агулам страты склалі 8 тысяч рублёў.

“Віцьба” — буйное прадпрыемства, на ім працуе каля 1300 чалавек. Аляксандр Гідрановіч быў гендырэктарам 15 гадоў. У траўні 2017-га яго адхілілі ад пасады, распачалі крымінальную справу па факце крадзяжу паліва на амаль 319 рублёў. Некалькі дзён Гідрановіч быў пад вартай, але пасля выйшаў на волю. Была распачатая праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, якая скончылася новай крымінальнай справай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі