Затрымалі магілёўца, які год таму выкінуў вайсковую форму спецназу

Затрымалі магілёўца, які год таму выкінуў вайсковую форму спецназу

5 жніўня быў затрыманы былы вайсковец в/ч 3214 унутраных войскаў МУС з Магілёва Уладзіслаў Бабкоў, паведамляе праваабарончы ТГ-канал MAYDAY.

Мужчыну затрымалі на вуліцы: з чатырох бакоў да яго падскочылі супрацоўнікі 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС і паклалі яго тварам у асфальт.

У чым мнеавіта вінавацяць Бабкова і які яго цяперашні статус, невядома. 

У адным з праўладны ТГ-каналаў з'явілася відэа, дзе Бабкоў сам тлумачыць: яго затрымалі за тое, што "знаходзіўся ў дэструктыўным тэлеграм-канале, а таксама выкінуў сваю форму спецназу ў смеццевы кантэйнер" (гэта здарылася ў жніўні 2020 года).

Пры гэтым далей у гэтым жа відэа магілёвец кажа, быццам ні ў "якіх дэструктыўных чатах не знаходзіцца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі