Затрымалі магілёўскую мастачку Крысціну Башарымаву

Затрымалі магілёўскую мастачку Крысціну Башарымаву

У Магілёве затрымалі мастачку Крысціну Башарымаву, паведамляе праваабарончы ТГ-канал MAYDAY. 

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа" з дзяўчынай. Яна кажа, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі яе за падпіску на каналы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі. 

Праваабаронцы мяркуюць, што Башарымаву абвінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Крысціна Башарымава — мастачка і акцыяністка. Тыдзень таму ў Магілёве адбыўся арт-праект THRO, у якім яна прыняла актыўны ўдзел.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі