Затрымалі мужчыну, які два гады таму выкраў дачку і вывез яе ў Літву

Затрымалі мужчыну, які два гады таму выкраў дачку і вывез яе ў Літву

У Літве затрымалі беларуса, які абвінавачваецца ў выкраданні малалетняй дачкі. Як паведамляецца ў Тэлеграм-канале Следчага камітэта, сталічныя следчыя вядуць крымінальную справу 35-гадовага мужчыны. У 2017 годзе ён вывез сваё малалетняе дзіця 2015 года нараджэння з выкарыстаннем падробленых дакументаў.

З матэрыялаў следства вынікае, што ў студзені 2017 года ён забраў дачку, адключыў мабільны тэлефон і болей на сувязь не выходзіў. У жніўні таго ж года яго пазбавілі бацькоўскіх правоў рашэннем Мінскага гарадскога суда, а пазней завялі справу за аб выкраданні чалавека.

Да выкрадання ён рыхтаваўся загадзя і зрабіў дзяўчынцы шэнгенскую візу, выкарыстаўшы падробленую згоду маці на выезд дзіця. Мужчыну абвясцілі ў міжнародны вышук і сёлета 26 чэрвеня яго затрымала ў Вільні паліцыя Літвы. Цяпер вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі.

Апроч выкрадання чалавека, фігуранту справы інкрымінуюць махлярства — ён злоўжываў даверам людзей і выцягваў у іх грошы. Агульная сума шкоды — болей за 100 тысяч рублёў.

З дзяўчынкай, якую забралі ў затрыманага бацькі, цяпер працуюць псіхолагі. Вырашаецца пытанне аб вяртанні дзіця яе маці.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі