Затрымалі жыхарку Гродна, якая выкінула сваё дзіця ў смеццевы бак

Затрымалі жыхарку Гродна, якая выкінула сваё дзіця ў смеццевы бак

У Гродне затрымалі жанчыну, якая выкінула сваё нованароджанае дзіця ў смеццевы бак, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. У злачынстве падазраецца 34-гадовая жыхарка горада: яе мацярынства пацвярджаецца экспертызай ДНК.

Цяпер з ёй праводзяць неабходныя следчы дзеянні, высвятляюць матывы і мэты яе ўчынку. Працягваецца таксама судова-медыцынская экспертыза, якая высвятляе прычыны смерці немаўля.

Цела нованароджанага дзіця знайшлі 9 кастрычніка на сметніку на вуліцы Гая. Труп ляжаў у пакеце. Яго знайшла жанчына, якая гуляла з сабакам. Яна выклікала міліцыю. У пакеце зверху ляжалі жаночыя рэчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі