Затрыманні на Нямізе: сведкі кажуць пра стрэл

Затрыманні на Нямізе: сведкі кажуць пра стрэл

У раёне вуліцы Няміга ў Мінску працягваюцца затрыманні. Па словах сведкаў, супрацоўнікі ГУБАЗіК разганяюць людзей, было чуваць адзін стрэл і адзін выбух.

У падтрымку аператыўнікам у цывільным прыехалі амапаўцы ў чорным. Аўтазакі перагарадзілі дарогу. Пачаліся брутальныя затрыманні. 

Таксама паведамляюць пра сутычкі каля станцыі метро "Пушкінская", там ужылі слезацечны газ, быў чуваць гучны хлапок. Ёсць звесткі пра акцыі каля ГЦ "Рыга", у Серабранцы, на Міхалова, Каменнай Горцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі