Затрыманы адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозга"

Затрыманы адміністратар тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозга"

Сілавікі затрымалі Ігара Лосіка, адміністратара тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозга".

Дома ў Лосіка прайшоў ператрус. У яго забралі ноўтбук, камп'ютар і, магчыма, тэлефон. 

Характэрна, што менавіта сёння з крытыкай тэлеграм-каналаў выступіў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што гэтыя каналы кіруюцца з-за мяжы і становяцца крыніцамі "жудасных фэйкаў".

Сінхронна з ім на тэлеграм-каналы абрынуўся ў Палаце прадстаўнікоў міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Па яго словах, арганізатары вулічных акцыяў кіруюцца праз тэлеграм-каналы і стрымы "Радыё Свабода". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі