Затрыманы член-карэспандэнт НАН і ягоная жонка

Алег Давыдзенка / сацыяльныя сеткі Алега Давыдзенкі
Алег Давыдзенка / сацыяльныя сеткі Алега Давыдзенкі

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар навук, прафесар Алег Давыдзенка быў затрыманы на гэтым тыдні, 2 лістапада, паведамляе "Наша Ніва".

Пра масавыя затрыманні ў Акадэміі навук стала вядома яшчэ два тыдні таму, але пасля большасць затрыманых адпусцілі. Давыдзенка ж цяпер знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

"Да мяне прыйшла інфармацыя, што іх забралі за пратэсты 2020 года. Алег Георгіевіч вельмі прынцыповы чалавек. Магчыма, у ягоным тэлефоне знайшлі фота. Акрамя таго, у 20-м ён падпісваў ліст вучоных супраць гвалту ў краіне пасля выбараў і выйшаў з афіцыйнага прафсаюза. І наогул ён вельмі прамалінейны і «нязручны» для некаторых асобаў чалавек", — кажа адзін з калег навукоўца.

Разам з Давыдзенкам была затрыманая і ягоная жонка Наталля.

Давыдзенка аўтар каля 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 падручніка, 19 гатункаў раслін. Ён лаурэат прэміі НАН Беларусі за манаграфію "Міры геномаў арганэл". Таксама ён атрымаў прэмію НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В. А. Капцюга за працу "Рэарганізацыя ядравага і цытаплазматычнага геномаў пры стварэнні новых формаў траў метадамі біятэхналогіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі