Затрыманы горацкія рабочыя, якія запісалі відэазварот супраць гвалту
Работнік Горацкіх ачышчальных збудаванняў / скрыншот
Трое з чацвярых аўтараў звароту супраць гвалту і беззаконня з Горак затрыманыя.
У ІЧУ апынуліся Валянцін Бас, Валерый Пасиков і Аляксандр Касуха. Суд над імі можа адбыцца ўжо ў сераду. Пры гэтым, у чым іх абвінавачваюць, праваабаронцам невядома, паведамляе партал Horki.info.
Напярэдадні чацвёра супрацоўнікаў Горацкіх ачышчальных збудаванняў Магілёўскага Гарводаканала запісалі відэа, у якім асудзілі гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і самавольства сілавых структур. Яны выказаліся супраць пагроз, якія паступаюць работнікам за выказванне грамадзянскай пазіцыі, і асудзілі спробы ўладаў падзяліць краіну на два лагеры.
"Мы заяўляем: мы — адзін народ, які жадае стабільнасці, заснаванай на законнасці і дэмакратыі, а не на ўзурпацыі ўлады і пагардзе Канстытуцыяй", — гаварылася ў звароце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.