Затрыманы першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама — "Наша ніва"
Дзмітрый Мікулёнак / sb.by
Затрыманы першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак. І адбылося гэта яшчэ напрыканцы мінулага тыдня, піша "Наша ніва". Меркаванай прычынай называецца хабарніцтва. Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне чыноўніка няма.
Мікулёнку 49 гадоў. У 2004-2006 гадах ён быў галоўным спецыялістам Упраўлення капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама, пасля — намеснікам дырэктара па будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі, з 2011-га кіраваў УКБ Мінгарвыканкама. У жніўні 2018 года Дзмітрый Мікулёнак быў прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва. У ліпені 2020-га яго перавялі на пасаду першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама. Ён мусіў "ажыццяўляць агульнае кіраўніцтва горадабудаўнічым комплексам горада".
Менавіта Мікулёнак пісьмова адмовіў вернікам маліцца ў Чырвоным касцёле і ўнутраным дворыку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.