Затрыманы яшчэ адзін супрацоўнік РНПЦ ДАГІ

Затрыманы яшчэ адзін супрацоўнік РНПЦ ДАГІ

У Мінску затрыманы лекар Аляксандр Мялешка — загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій РНПЦ ДАГІ. Прагэта піша "Свабодны прафсаюз". Ён мае 20-гадовы стаж працы лекарам, раней ён уваходзіў у кіруючы орган пярвічнай арганізацыі "Свабоднага Прафсаюза Беларускага" лякарні.

Раней стала вядома аб затрыманні кіраўніцы прафсаюза, дзіцячай лекаркі Юліі Жаранковай. За ёй прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Пра Юлію Жаранкову неаднойчы пісалі дзяржаўныя СМІ. А ў красавіку 2022 года яна выступала з відэалекцыяй на Рэспубліканскай канферэнцыі пацыентаў з першаснымі імунадэфіцытамі. Газета "Медыцынскі Веснік" сцвярджае, што выступ Жаранковай выклікаў у прысутных асаблівую цікавасць.

У 2020 годзе беларускія медыкі масава выступалі супраць гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі