Затрыманыя на фэсце "Аршанская бітва" асуджаны на 10 сутак арышту
Затрыманыя на фэсце "Аршанская бітва" асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, трох чалавек прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Гэта — Юрась Копцік, Ігар Уласенка і Васіль Мірановіч. Іх затрымалі ў ноч з 4 на 5 верасня.
Міліцыя заявіла, што арганізатары мерапрыемства не падавалі заяўку на яго правядзенне ў райвыканкам. У затрыманых была "пратэсная сімволіка".
Фэст бардаўскай песні ў гонар перамогі 8 верасня 1514 года войска ВКЛ над маскоўскім войскам праводзіцца шмат гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.