Затрыманыя падазраваныя ў апаганьванні сцяны капліцы ў Ваўкавыскім раёне

Затрыманыя падазраваныя ў апаганьванні сцяны капліцы ў Ваўкавыскім раёне

Затрыманыя падазраваныя ў апаганьванні сцяны капліцы касцёла ў гарадскім пасёлку Рось у Ваўкавыскім раёне. Здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю, 16 красавіка, калі вернікі пачалі святкаваць Вялікдзень. Невядомыя нанеслі з дапамогай маркераў чырвонага колеру “словы нецэнзурнага характару”.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, міліцыя аператыўна знайшла падазраваных. Гэта мясцовыя жыхары ва ўзросце 15 і 18 гадоў. Яны распівалі спіртныя напоі і вырашылі нанесці на сцяну надпісы. Адзначаецца, што “пры аналізе змешчанага тэксту прасочваецца дыялог паміж падазраванымі”. Адзін з іх так захапіўся, што напісаў імя свайго сябра, а гэта дапамагло аператыўнікам.

Высветлілася, што ўвесь працэс з нецэнзурнымі каментарамі адзін з падазраваных здымаў на мабільны тэлефон. Крымінальная справа распачатая па артыкуле “хуліганства”. Адзначаецца, што затрыманыя публікавалі падобныя пасты ў сацсетках, прапагандавалі нацысцкую сімволіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі