Затрыманыя трое падазраваных у рабаванні абменніка ў “Цэнтральным”

Аператыўнікі падазраюць у рабаванні пункта абмена валют ва ўніверсаме “Цэнтральны” чацвярых маладых людзей, двое з якіх — супрацоўнікі банка. Трое з іх на дадзены момант затрыманыя, паведамляе тэлеканал СТВ. Чацвёрты чакае экстрадыцыі з Расіі. На скрадзеныя грошы ён паспеў адпачыць у Егіпце. Яго затрымалі ў маскоўскім аэрапорце ля трапа самалёта, калі ён вяртаўся на Радзіму.

Нагадаем, 18 снежня зламыснікі свыкралі з пункта абмена валют ва ўніверсаме “Цэнтральны” амаль 64 мільёна рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі