"Затрымліваў каардынатараў": вось за што ўручылі ўзнагароды супрацоўнікам ДАІ

Супрацоўнік ДАІ і пратэстоўцы / " Магілёўская вясна"
Супрацоўнік ДАІ і пратэстоўцы / " Магілёўская вясна"

Ініцыятыва экс-сілавікоў апублікавала вытрымкі з абгрунтаванняў для ўзнагароджання шэрагу супрацоўнікаў ДАІ. Афіцыйна іх заахвочвалі за тое, што яны "павысілі аўтарытэт органаў унутраных спраў у беларускім грамадстве". Але ва ўнутраных дакументах фармулёўкі цікавей.

Вось некалькі вытрымак:

"...былі своечасова спыненыя незаконныя дзеянні дэструктыўных элементаў і апазіцыйна настроеных да дзеючай улады грамадзян, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы, Блакаванне вуліц і праезных частак горада Менска".

"...Браў актыўны ўдзел у "затрыманні каардынатараў пратэстнага руху".

"... Ажыццяўляў затрымання кіроўцаў, парализовавших рух, перадаючы іх для далейшага разбору супрацоўнікам раённых УУС".

Ініцыятыва апублікавала aбгрунтаванні для ўручэння медалёў сямі супрацоўнікам ДАІ. Верагодней за ўсё, атрымалі заахвочванне за такое "павышэнне аўтарытэту" органаў куды больш чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі