Заўтра каталікі святкуюць Вербную нядзелю, з якой пачнецца пальмавы тыдзень

Пальмавы тыдзень пачынаецца ў каталiцкiх хрысцiян 16 сакавiка, у Вербную нядзелю. Свята, якое адкрывае Страсны тыдзень, прысвечанае ўспамiну ўваходу Ісуса Хрыста ў Iерусалiм.
Плануецца, што ў гэтым годзе пры ўмове добрага надвор’я ў святочным шэсцi паўдзельнiчае асёл. Аб гэтым расказаў Архiепiскап Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi Тадэвуш Кандрусевiч, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго слоў, Iсус уязджаў у Iерусалiм на асле. Каб паказаць гэта вiзуальна i максiмальна падкрэслiць сэнс урачыстасцi Вербнай нядзелi, было вырашана задзейнiчаць у цырымонii асла.

Такога не аказалася ў межах Мiнска, таму жывёлiну было вырашана прывезцi з Дудутак. Запланавана такое шоў у большай ступенi для дзяцей — пры жаданнi любое дзiця, якое бярэ ўдзел у святкаваннi, зможа пакатацца на асле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі