Заўтра на нашу планету абрынецца магутная магнітная бура

Як інфармуе БЕЛТА, у ноч на панядзелак Сонца выпусціла гіганцкую плынь плазмы, якая дасягне Зямлі ў чацвер. Яна складаецца з некалькіх соцень мільёнаў тон сонечнага рэчыва і можа закрануць нашу планету. Пра гэта кажуць навукоўцы, якія адзначаюць, што гэта будзе толькі край воблака плазмы.



Як чакаецца, ужо ў другой палове дня 2 кастрычніка можна чакаць памяркоўную магнітную буру.



Адзначым, што магнітныя буры ўплываюць не толькі на электроннае абсталяванне, але і на здароўе і самаадчуванне людзей. Найперш ад іх церпяць тыя, хто мае хваробу сэрца.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі