Заўтра падаражэе праезд у грамадскім транспарце Мінскай вобласці

Талончык на адну паездку будзе каштаваць 3500 рублёў (сёння яшчэ 3200), 4000 рублёў ён будзе каштаваць у кіроўцы. На экспрэс-маршрутах тарыф вырасце з 4200 да 4500 рублёў за адну паездку, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, у жніўні (дакладная дата яшчэ невядомая) падаражэе праезд і ў грамадскім транспарце Мінска. Замест цяперашніх 3700 рублёў адна паездка будзе каштаваць 4000. Купіць талон ў кіроўцы можна будзе за 4500 рублёў. Папярэдні раз праезд у грамадскім транспарце сталіцы падаражэў 1 красавіка (з 3000 да 3700 рублёў).

Фота — Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі