Завяршылася расследаванне па справе экс-дырэктара мазырскага спіртзавода

Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэту завяршыў расследаванне шматэпізоднай крымінальнай справы ў дачыненні былога дырэктара ААТ “Мазырскі спіртзавод”, распачатай па матэрыялаз праверкі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

Як выявілася падчас папярэдняга расследавання, у 2013 і 2014 гадах абвінавачаны даваў незаконныя ўказанні падначаленым работнікам, каб яны ўносілі непраўдзівыя звесткі ў падатковыя дэкларацыі па падатку на даданую вартасць і акцызах. З-за гэтых дзеянняў бюджэт недаатрымаў падаткаў на агульную суму 25,5 мільёна рублёў.

Апроч таго, дырэктар завода на падставе непраўдзівых дакументаў выпісаў сабе прэміі на 52,2 мільёна рублёў. Сярод іншых эпізодаў справы — падача непраўдзівых звестак у банк для атрымання прадпрыемствам крэдытаў і ўтойванне інфармацыі пра запазычанасці па крэдытаў у іншых банках.

Былому кіраўніку завода выставілі абвінавачанне ва ўхіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні ўладай і выманьванні крэдытаў.

Крымінальную справу накіравалі ў суд Мазырскага раёна, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі