Завяршыў кар'еру гульца беларускі футбаліст Сяргей Кісляк

Сяргей Кісляк

Сяргей Кісляк / vk.com/dynamobrest

Завяршыў кар'еру гульца беларускі футбаліст Сяргей Кісляк. Ён папоўніў трэнерскі штаб брэсцкага "Дынама".

Кісляку 37 гадоў. За сваю кар'еру паўабаронца выступаў у Беларусі за мінскае і брэсцкае "Дынама", гуляў у Расіі, Турцыі і Казахстане. У мінулым сезоне футбаліст згуляў за брэсцкае "Дынама" 14 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, забіў два галы і зрабіў дзве выніковыя перадачы.

Сяргей Кісляк згуляў 74 матчы за нацыянальную зборную Беларусі, забіў 9 галоў. Менавіта Кісляк у верасні 2010-га ў матчы адбору чэмпіянату Еўропы забіў гол у браму зборнай Францыі ў Парыжы, які прынёс беларусам сенсацыйную перамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі