Завяршыўся працоўны візіт Лукашэнкі ў Казахстан
29 траўня самалёт беларускага кіраўніка вылецеў з міжнароднага аэрапорта Астаны.
Як адзначае БЕЛТА, у Астане Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Па выніках паседжання прыняты шэраг важных рашэнняў наконт напрамкаў далейшага развіцця інтэграцыі.
Бакі плануюць да 1 студзеня 2015 года ўтварыць Еўразійскі эканамічны саюз. Для гэтага да 1 траўня 2014 года кіраўнікам дзяржаваў павінны быць прадстаўлены адпаведныя праекты дакументаў.
На саміт у Астане таксама былі запрошаныя прэзідэнты Кыргызчтана і Украіны. Мытная "тройка" вырашыла прадаставіць гэтым краінам статус назіральніка ў будучым Еўразійскім эканамічным саюзе. Разам з тым прадстаўнікі Кыргызстана і Украіны ўжо цяпер змогуць удзельнічаць у паседжаннях органаў Адзінай эканамічнай прасторы без права голасу.
Фота — news.kremlin.ru