Заявы Пуціных пра развод у маскоўскім ЗАГСе пакуль няма
Вусная абвестка пра намер Пуціных развесціся прагучала напярэдадні ўвечары.
Аднак у ЗАГС Масквы заява Пуціных пра развод пакуль не паступала. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу ў сталічным упраўленні запісу актаў грамадзянскага стану.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што развод яшчэ не аформлены.
Фота — ru.euronews.com