Збілі на ўзлёце: ЦВК паламала выбарчы план Статкевіча — што далей?
Рыхтуючыся да выбарчай кампаніі 2020 года, Мікола Статкевіч заявіў, што мае план, які паламае сцэнар улады. План быў, на першы погляд, нечаканы і арыгінальны: зарэгістраваць ініцыятыўныя групы “30 кандыдатаў пратэсту” і скарыстацца месяцам збору подпісаў для правядзення вулічнай агітацыі. Каранавірус і Цэнтрвыбаркам не пакінулі ад “плана Статкевіча” каменя на камені. Каранавірус фактычна адмяніў вулічную актыўнасць, а ЦВК проста не зарэгістравала “кандыдатаў пратэсту”.
Ці быў гатовы Мікола Статкевіч да таго, што ніхто з яго кандыдатаў не будзе мець магчымасці легальна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі? Ці ёсць у яго план на далейшы удзел у выбарчым марафоне?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Мікола Статкевіч.