Зборная Беларусі па футболе не можа распісаць адборачныя матчы з-за Украіны

Сёння ў Заграбе адбыўся першы раунд перамоў паміж футбольнымі зборнымі шостай групы адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2010 года.
Прадстаўнікі каманд, у тым ліку і зборнай Беларусі, павінны былі распісаць каляндар усіх гульняў гэтай групы. У той час, як Англія, Казахстан, Андора, Харватыя і Беларусь былі гатовыя падпісацца пад канчатковым варыянтам, украінцаў ён не задаволіў.

Калі сёння да вечара дамовіцца не атрымаецца, то рашэнне аб размеркаванні матчаў у групе будзе прымаць ФІФА шляхам лёсавання.

www.vecernji.hr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі