Зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч з Нямеччынай
27 траўня 2008 года зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскі матч з камандай Нямеччыны. Гульня пройдзе ў Кайзерслаўтэрне.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Новыш.
“Рэакцыя галоўнага трэнера зборнай Беларусі вельмі пазітыўная. Гэта вельмі значнае дасягненне для нашага футбола — згуляць з такім сапернікам, прычым напярэдадні чэмпіянату Еўропы… Я ўпэўнены, што зборная Нямеччыны будзе гуляць асноўным складам”.
Апроч немцаў, беларускія футбалісты згуляюць два хатнія таварыскія матчы: 26 сакавіка са зборнай Турцыі і 20 жніўня з Аргенцінай.