Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету
Беларусы на чэмпіянаце свету
Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. У сваім другім матчы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах беларусы абыгралі японцаў, віцэ-чэмпіёнаў свету — 3:1. "Беларусь прадэманстравала яшчэ адно годнае захаплення выступленне", — піша сайт FIFA. У першым матчы была перамога над Сенегалам — 6:4.
Пасля двух тураў у беларусаў 6 ачкоў, Сенегал і Японія набралі па 3, у Калумбіі ачкоў няма. Менавіта з аўтсайдэрам групы зборная Беларусі згуляе ў апошнім туры.
Раней у беларускай зборнай былі тры няўдалыя спробы выйсці ў плэй-оф чэмпіянатаў свету. Цяпер жа яна ўпершыню згуляе ў 1/4 фіналу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.